Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Хотели бы вы чтобы в вашей школе учащимся ввели единые элементы школьной формы (жилеты, бабочки, галстуки, значки)?
Всего 27 человек
Голосование
Какие мероприятия вам больше нравятся:
Всего 62 человека
Голосование
Нравится ли вам участвовать в школьных субботних мероприятиях?
Всего 277 человек

О порядке зачисления учащихся І , V , Х классов

Дата: 20 ноября 2016 в 15:56, Обновлено 10 мая в 12:24

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/32951 

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 3 сакавіка 2018 г. № 10 
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  ад 20 снежня 2011 г. № 283 
На падставе падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018 г. № 30 «О приеме в учреждения общего среднего образования и обучении в них», пункта 4 артыкула 19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесці ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 42, 8/25102; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 18.03.2014, 8/28415), наступныя дапаўненні і змяненні: 1.1. пункт 42 пасля слова «ліку» дапоўніць словамі «класах з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні,»; 1.2. дапоўніць Палажэнне пунктам 431 наступнага зместу: «431. Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Пералік вучэбных прадметаў, якія могуць вывучацца на павышаным узроўні, вызначаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам установы агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду. Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні фарміруюцца з ліку асоб, якія выказалі жаданне вывучаць на павышаным узроўні асобныя вучэбныя прадметы і маюць па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па дадзеных вучэбных прадметах адзнакі не ніжэй за 7 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 6 балаў, на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.»; 1.3. частку трэцюю пункта 53 выключыць; 1.4. у пункце 54: абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі: «на групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова» з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за дзевяць вучняў. Па рашэнні ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, узгодненым з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, дапускаецца дзяленне класа на групы з меншай напаўняльнасцю за кошт вучэбных гадзін, якія ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў;»; у абзацы сёмым словы «вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Матэматыка»; у абзацы восьмым словы «вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Фізіка»; у абзацы дзявятым словы «вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Біялогія»; у абзацы дзясятым словы «вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Хімія»; 
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/32951 

1.5. пункт 59 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «59. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці на працягу навучальнага года праводзяцца факультатыўныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду, а з вучнямі, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы. У спецыялізаваным ліцэі з вучнямі VII–XI класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі, накіраваныя на атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для службы ў органах унутраных спраў або органах ці падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. З мэтай забеспячэння атрымання вучнямі сувораўскіх вучылішчаў першапачатковых ведаў і навыкаў у ваеннай справе, якія неабходны для выбару прафесіі, службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, на працягу навучальнага года з вучнямі VII–XI класаў праводзяцца ў шосты школьны дзень факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах ваеннай справы.»; 1.6. у частцы трэцяй пункта 62 словы «або дадатковая абарона ў» і «або дадатковай абароне» замяніць адпаведна словамі «, дадатковая абарона або прытулак у» і «, дадатковай абароны або прытулку»; 1.7. з пункта 64 словы «, што размешчана ў сельскім населеным пункце,» і «у раёне» выключыць; 1.8. пункт 84 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «84. Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі: пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі; дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).»; 1.9. у пункце 86: з частак першай і другой словы «базавай адукацыі,» выключыць; дапоўніць пункт часткамі трэцяй – шостай наступнага зместу: «Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца без уступных іспытаў. Асобы, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі іх здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва. Асобы, што атрымалі агульную базавую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі без уступных іспытаў і праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.»; 1.10. пункт 90 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «90. Пераздача ўступных іспытаў пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў не дапускаецца. Паўторнае правядзенне праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў не дапускаецца.»; 
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/32951 

1.11. пункт 92 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «92. Вынікі ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама для атрымання сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.»; 1.12. пункт 94 выключыць; 1.13. пункт 95 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі ў перыяд  з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў I–XI класы (у тым ліку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры прыёме ў X–XII (XI–XIII) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы), за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта. Заява падаецца асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы): у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій – каледжаў мастацтваў; у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі; у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі; у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў. Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае: вучэбныя прадметы, якія жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці); галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі – каледжа мастацтваў; галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў. Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнія класы) асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.»; 1.14. у пункце 96 словы «абзацы сёмым часткі першай» замяніць словамі «абзацы трэцім часткі другой»; 1.15. абзац другі пункта 113 пасля слоў «базавай адукацыі» дапоўніць словамі  «ў гімназіі – каледжы мастацтваў»; 1.16. з пункта 114 словы «базавай адукацыі,» выключыць; 1.17. пункт 117 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «117. На падставе рашэння прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі, прыём для атрымання адпаведнай адукацыі ў якую ажыццяўляецца па конкурсе, кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у лік вучняў у наступныя тэрміны: не пазней за 12 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій – каледжаў мастацтваў; не пазней за 25 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі; 
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/32951 

не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі; не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме ў X клас сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў II (VI)–IX класы базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў і пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.»; 1.18. у частцы другой пункта 125 словы «ў V і X класы і на свабодныя месцы  ў VI–IX і XI класы» замяніць словамі «на свабодныя месцы ў V–XI класы»; 1.19. пункты 126 і 127 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «126. Пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 2 па 12 жніўня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні. 127. Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, а таксама форма правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.»; 1.20. пункты 128 і 129 выключыць; 1.21. пункты 130 і 131 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «130. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні: тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэставыя заданні, тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме; тэарэтычныя пытанні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме; тэарэтычныя пытанні і практычнае заданне (практычныя заданні) для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў. Заданні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў аб’ядноўваюцца ў білеты. Практычныя заданні, што прадугледжваюцца білетамі, распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі адпаведнай установы адукацыі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных іспытаў. Заданні для правядзення ўступных іспытаў, названыя ў частцы першай гэтага пункта, зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. 131. Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш чым за 30 хвілін.»; 1.22. з абзаца першага пункта 132, пунктаў 133, 136 словы «пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай і другой пункта 129 дадзенага Палажэння,» выключыць; 1.23. з пункта 134 словы «базавай адукацыі,» выключыць; 1.24. пункт 143 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «143. Пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 16 па 20 чэрвеня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.»; 
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/32951 

1.25. у частцы першай пункта 152 словы «абзацы другім часткі першай пункта» замяніць словам «пункце»; 1.26. пункты 188 і 189 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «188. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праходзяць праверку здольнасцей у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння. Пры прыёме асоб на свабодныя месцы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя іспыты ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары асобы), «Матэматыка» і праходзяць праверку здольнасцей у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння. 189. Парадак праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі – каледжы мастацтваў вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Праверка здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі – каледжы мастацтваў праводзіцца ў перыяд з 2  па 10 чэрвеня года прыёму.»; 1.27. пункт 196 выключыць; 1.28. у пункце 197 словы «часткай трэцяй пункта 127 і пунктам 128» замяніць словамі «пунктам 127»; 1.29. частку першую пункта 198 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «198. Даты правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, у тым ліку дата рэзервовага дня, пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў X–XI класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкі масавай інфармацыі.»; 1.30. у частцы першай пункта 199 слова «адпаведныя» замяніць лічбамі «X–XI». 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.   Міністр І.В.Карпенка   УЗГОДНЕНА Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта А.В.Ліс 26.02.2018 УЗГОДНЕНА Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М.М.Шарснёў 26.02.2018     УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта А.В.Мікалуцкі 23.02.2018 УЗГОДНЕНА Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта У.В.Краўцоў 23.02.2018     УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта І.М.Макар 23.02.2018 УЗГОДНЕНА Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта У.В.Даманеўскі 23.02.2018     
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.03.2018, 8/32951 

УЗГОДНЕНА Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта А.В.Шорац 23.02.2018 
УЗГОДНЕНА Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь А.П.Лапо 22.02.2018     УЗГОДНЕНА Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант А.А.Раўкоў 22.02.2018 УЗГОДНЕНА Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь В.А.Малашка 22.02.2018     УЗГОДНЕНА Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь І.У.Дрыга 27.02.2018 УЗГОДНЕНА Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь У.А.Вашчанка 27.02.2018     УЗГОДНЕНА Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А.П.Худык 22.02.2018 УЗГОДНЕНА Першы намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь В.В.Дурноў 21.02.2018     УЗГОДНЕНА Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І.А.Касцевіч 23.02.2018 УЗГОДНЕНА Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь І.А.Шуневіч 26.02.2018     УЗГОДНЕНА Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь У.В.Амарын 03.03.2018 УЗГОДНЕНА Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь У.І.Зіноўскі 26.02.2018   

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2011 г. № 283

Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

На падставе пункта 4 артыкула 19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр

С.А.Маскевіч

ГЛАВА 7
ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

78. Прыём асоб ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, патрабаваннямі да напаўняльнасці класаў, устаноўленымі пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

80. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Х класе.

Дапускаецца пры прыёме ў Х вячэрні клас устаноў адукацыі, названых у пункце 45 дадзенага Палажэння, або ў Х клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыі змест адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі), пацвярджаць копіяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыі атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыі. Пры гэтым факт атрымання прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі ва ўстанове адукацыі пацвярджаецца даведкай аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам установы адукацыі з указаннем адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, змест якой ён асвойвае.

81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў V клас.

82. Даведкай аб навучанні пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:

пачатковай адукацыі пры прыёме ў II–IV класы;

базавай адукацыі пры прыёме ў VI–IХ класы;

сярэдняй адукацыі пры прыёме ў ХI (ХII) клас;

спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў II–IХ (Х) і ХІ (ХII) класы, а таксама пры прыёме ў ХІ і ХІІ (ХІІ і ХІІІ) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы.

83. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, даведка аб навучанні прад’яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі перадаецца ўстановай адукацыі, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа прад’яўляцца асобай.

84. Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пры прыёме ў Х клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва установе вышэйшай адукацыі), ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (пры прыёме ў V–ІХ класы для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, пры прыёме ў ХІ клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі), іншыя дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі-інтэрнаце, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).

Сярэдні бал (акруглены да дзясятых доляў ліку) пасведчання аб агульнай базавай адукацыі выводзіцца сакратаром прыёмнай камісіі адпаведнай установы адукацыі.

85. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

86. Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Асобы, якія маюць льготы пры прыёме ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі – каледжы мастацтваў, залічваюцца для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў у адпаведнасці з заканадаўствам.

87. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных іспытаў.

Без уступных іспытаў пры паступленні ў ліцэі, установы вышэйшай адукацыі для атрымання сярэдняй адукацыі залічваюцца пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якіх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны іспыт.

Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў, набраных на ўступных іспытах, на залічэнне ў ліцэі, установы вышэйшай адукацыі ў парадку пералічэння маюць:

пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якіх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны іспыт;

асобы, якія маюць болей высокі сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;

асобы, якія маюць у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі болей высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты.

88. Прыём асоб для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі іх здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

89. Уступныя іспыты могуць праводзіцца ў пісьмовай, вуснай формах, а таксама ў спалучэнні вуснай (тэарэтычныя пытанні) і практычнай (практычныя заданні) формах, а праверка здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў – у практычнай форме, а таксама ў спалучэнні вуснай (тэарэтычныя пытанні) і практычнай (практычныя заданні) формаў.

Асаблівасці правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, а таксама парадак распрацоўкі заданняў для іх правядзення вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.

90. Пераздача ўступных іспытаў, паўторнае правядзенне праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва не дапускаецца пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

91. Асоба, якая не з’явілася на ўступны іспыт па адным з вучэбных прадметаў (на праверку здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва) па ўважлівай прычыне (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць ўдзелу ва ўступным іспыце, у праверцы здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва, што пацверджаны дакументальна), мае права здаць яго (прайсці праверку здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва) у рэзервовы дзень.

92. Вынікі ўступных іспытаў у гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама вынікі праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва ў гімназіях – каледжах мастацтваў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў адпаведнай установе адукацыі, ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.

93. Па выніках праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у конкусе для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, выяўляецца ўзровень іх здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў.

Выяўленне ўзроўню здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з крытэрыямі, што зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Залічваюцца для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі ў базавыя школы – каледжы мастацтваў, для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў сярэднія школы – каледжы мастацтваў асобы з больш высокім узроўнем здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

94. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, устаноў адукацыі, прыём у якія для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:

у перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў І–ІХ (Х) класы;

у перыяд з 15 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў Х і ХІ класы, а таксама пры прыёме ў Х–ХІІ (ХІ–ХІІІ) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы.

Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнія класы) асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.

95. Для атрымання адпаведнай адукацыі ва ўстановах адукацыі, прыём у якія ажыццяўляецца па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў, а таксама ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія»;

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме ў Х клас гэтых гімназій. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі прад’яўляецца да 15 чэрвеня;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гэтых гімназій;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ і ХІ класы гэтых гімназій;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год прыёму ў Х клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў;

у перыяд з 25 мая па 10 чэрвеня ў год прыёму пры прыёме ў Х клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй». Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі прад’яўляецца да 15 чэрвеня;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў ХІ клас гэтых ліцэяў;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння ліцэяў шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй» пры прыёме на свабодныя месцы ў ХІ клас гэтых ліцэяў, а таксама ў год прыёму на свабодныя месцы ў ХІ клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

у перыяд з 2 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў І (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.

Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:

вучэбныя прадметы, па якіх асоба жадае здаваць ўступныя іспыты, і галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі – каледжа мастацтваў;

вучэбныя прадметы, якія асоба жадае вывучаць на павышаным узроўні на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі, гімназіі-інтэрната;

вучэбныя прадметы, якія асоба жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам ліцэя, установы вышэйшай адукацыі;

галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў.

96. Прыём дакументаў ад асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб), якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», па рашэнню рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, можа праводзіцца ў іншыя тэрміны, чым вызначаныя ў абзацы сёмым часткі першай пункта 95 дадзенага Палажэння.

97. Для арганізацыі прыёму асоб для атрымання адпаведнай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ліцэях, установах вышэйшай адукацыі, базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва і фарміравання па іх выніках кантынгенту вучняў ствараецца прыёмная камісія.

Састаў прыёмнай камісіі фарміруецца з ліку педагагічных работнікаў установы адукацыі, правы і абавязкі яе членаў вызначае кіраўнік, які з’яўляецца старшынёй прыёмнай камісіі. Ва ўстанове вышэйшай адукацыі старшынёй прыёмнай камісіі можа быць упаўнаважаная яе кіраўніком асоба.

Састаў прыёмнай камісіі зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі не пазней чым за два тыдні да пачатку ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

З ліку членаў прыёмнай камісіі прызначаюцца намеснік старшыні, сакратар, старшыні экзаменацыйных і апеляцыйных камісій.

Для правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва ствараюцца экзаменацыйныя камісіі, а для разгляду пісьмовых заяў асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) аб пераглядзе адзнакі па выніках уступных іспытаў, якія праводзіліся ў пісьмовай форме, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва (далей – апеляцыі) у выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай – апеляцыйныя камісіі. Саставы экзаменацыйных і апеляцыйных камісій зацвярджае старшыня прыёмнай камісіі.

У састаў экзаменацыйных камісій уключаюцца найбольш кваліфікаваныя педагагічныя работнікі, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, а ў састаў экзаменацыйных камісій для праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва – педагагічныя работнікі, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне асобных відаў мастацтва.

У выпадку, калі ў гімназіі, гімназіі – каледжы мастацтваў функцыянуюць I–IV класы або ажыццяўляецца рэпетытарства (кансультатыўныя паслугі) па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, не дапускаецца ўключаць у саставы экзаменацыйных камісій педагагічных работнікаў, якія рэалізавалі змест адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ў IV класе або ажыццяўлялі рэпетытарства (кансультатыўныя паслугі) па гэтых вучэбных прадметах.

98. Прыёмная камісія забяспечвае:

прыём дакументаў, іх рэгістрацыю і захоўванне на перыяд правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва і залічэння;

арганізацыю і правядзенне ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва;

фарміраванне экзаменацыйных, апеляцыйных камісій і арганізацыю кантролю за іх дзейнасцю;

складанне схем нумарацыі месцаў у аўдыторыях, схем размеркавання варыянтаў заданняў і падрыхтоўку іншых неабходных матэрыялаў (нумароў, указальнікаў, спісаў асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыі);

размеркаванне асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыі, для здачы ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, па аўдыторыях;

размеркаванне зкзаменацыйных камісій для прыёму ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва па аўдыторыях;

стварэнне пры неабходнасці спецыяльных умоў для правядзення ўступных іспытаў для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыі для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

падрыхтоўку тытульных лістоў і лістоў-укладышаў са штампам установы адукацыі для выканання заданняў уступных іспытаў, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, практычных заданняў уступных іспытаў, якія праводзяцца ў спалучэнні вуснай і практычнай формаў, а таксама для выканання заданняў пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва;

выкананне іншых функцый, прадугледжаных у адпаведных главах дадзенага Палажэння.

У сваёй дзейнасці экзаменацыйныя і апеляцыйныя камісіі ўстановы адукацыі падпарадкоўваюцца прыёмнай камісіі.

99. Члены прыёмнай, экзаменацыйных і апеляцыйных камісій павінны выконваць ускладзеныя на прыёмную камісію, экзаменацыйныя і апеляцыйныя камісіі абавязкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадзенага Палажэння і іншых прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

100. Прыёмная камісія па пытаннях, што аднесены да яе кампетэнцыі, прымае рашэнні, якія афармляюцца пратаколамі. Пратаколы прыёмнай камісіі падпісваюцца старшынёй і сакратаром прыёмнай камісіі.

Прыёмная камісія, ажыццяўляючы свае паўнамоцтвы, правамочна прымаць рашэнні пры наяўнасці не менш за дзве трэція ад колькасці яе членаў. Рашэнні прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.

У выпадку роўнай колькасці галасоў «за» і «супраць» прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня прыёмнай камісіі.

101. Асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, выконваюць заданні ўступных іспытаў, што праводзяцца ў пісьмовай форме (далей – пісьмовыя работы), заданні пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва, што праводзяцца ў практычнай форме (далей – работы ў галіне выяўленчага мастацтва), на лістах-укладышах са штампам установы адукацыі.

Асоба, якая не паспела выканаць у вызначаны час пісьмовую работу, аддае яе незакончанай разам з чарнавіком старшыні экзаменацыйнай камісіі або па яго даручэнню іншаму члену экзаменацыйнай камісіі. Па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі частка пісьмовай работы, якая выканана толькі на чарнавіку, правяраецца і ацэньваецца.

Пісьмовыя работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, шыфруюцца пасля завяршэння ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, які праводзіцца ў пісьмовай форме (праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва).

102. Праверка і ацэньванне пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, ажыццяўляецца пад шыфрам без указання іх прозвішча членамі экзаменацыйных камісій у памяшканні ўстановы адукацыі пасля завяршэння ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, што праводзіцца ў пісьмовай форме, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва.

103. Правераныя пісьмовыя работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, з адзнакамі і подпісамі старшыні і членаў экзаменацыйнай камісіі перадаюцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі сакратару прыёмнай камісіі, які нясе адказнасць за іх захаванне.

104. Адзнакі па выніках ацэньвання пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, пасля іх дэшыфроўкі старшыня экзаменацыйнай камісіі ўносіць у пратакол уступнага іспыту (пратакол праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва), што падпісваецца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камісіі.

105. Шыфроўку пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, праводзіць сакратар прыёмнай камісіі. У выпадку вялікай колькасці асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі праводзіць шыфроўку пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) іншымі членамі прыёмнай камісіі. Пасля шыфроўкі тытульныя лісты захоўваюцца ў сейфе старшыні прыёмнай камісіі. Лісты-ўкладышы вяртаюцца старшыні экзаменацыйнай камісіі.

106. Правераныя пісьмовыя работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, з адзнакамі і подпісамі членаў экзаменацыйнай камісіі дэшыфруе сакратар прыёмнай камісіі. У выпадку вялікай колькасці асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі праводзіць дэшыфроўку пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) іншымі членамі прыёмнай камісіі.

107. Адзнакі, атрыманыя асобамі, якія прымаюць удзел у конкурсе, на ўступных іспытах, што праводзяцца ў пісьмовай форме (пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва), абвяшчаюцца на наступны дзень пасля іх правядзення. У выпадку вялікай колькасці асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі абвяшчаць адзнакі, атрыманыя імі на ўступных іспытах, што праводзяцца ў пісьмовай форме, пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва, праз два дні пасля іх правядзення.

108. Асоба, якая прымае ўдзел у конкурсе, можа азнаёміцца з вынікамі ацэньвання пісьмовай работы, работы ў галіне выяўленчага мастацтва незалежна ад атрыманай адзнакі на падставе пісьмовай заявы, якая падаецца на імя старшыні экзаменацыйнай камісіі азначанай асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы) у дзень абвяшчэння адзнакі. Дапускаецца па рашэнню прыёмнай камісіі ажыццяўляць азнаямленне асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, з вынікамі ацэньвання сваіх пісьмовых работ, работ у галіне выяўленчага мастацтва ў адпаведнасці з загадзя вызначаным прыёмнай камісіяй графікам і па жаданні непаўналетніх асоб у прысутнасці іх законных прадстаўнікоў.

109. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая прымае ўдзел у конкурсе, мае права падаць апеляцыю на імя старшыні прыёмнай камісіі на працягу двух працоўных дзён пасля абвяшчэння адзнакі па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва).

Вынікі разгляду апеляцыі паведамляюцца асобе (законнаму прадстаўніку непаўналетняй асобы), якая падала апеляцыю, не пазней чым на наступны працоўны дзень пасля яе падачы.

110. Разгляд апеляцыі ажыццяўляе апеляцыйная камісія ў саставе старшыні і двух членаў экзаменацыйнай камісіі. У састаў апеляцыйнай камісіі не ўключаюцца члены экзаменацыйнай камісіі, якія правяралі і ацэньвалі пісьмовую работу па адпаведным вучэбным прадмеце (работу ў галіне выяўленчага мастацтва).

Пры разглядзе апеляцыі не дапускаецца зніжэння адзнакі, якую атрымала асоба па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва).

Апеляцыйная камісія прымае рашэнне па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.

Рашэнне апеляцыйнай камісіі афармляецца пратаколам. Пратакол апеляцыйнай камісіі падпісваецца старшынёй і членамі апеляцыйнай камісіі.

111. Рашэнне апеляцыйнай камісіі па выніках разгляду пісьмовай заявы асобы (законнага прадстаўніка непаўналетняй асобы) аб нязгодзе з выстаўленай адзнакай па выніках ацэньвання пісьмовай работы, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва з’яўляецца канчатковым.

112. У выпадку, калі адпаведная апеляцыйная камісія прымае рашэнне аб павышэнні адзнакі, якую атрымала асоба па выніках ацэньвання пісьмовай работы па адпаведным вучэбным прадмеце (работы ў галіне выяўленчага мастацтва), адпаведныя змены адзнакі ўносяцца ў пісьмовую работу асобы (работу асобы ў галіне выяўленчага мастацтва) і адпаведна ў пратакол уступнага іспыту, пратакол праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва.

113. Прыёмная камісія ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, што ўстанаўліваюцца штогод заснавальнікам установы адукацыі да 10 красавіка года прыёму, фарміруе кантынгент вучняў з ліку асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе:

пры прыёме для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў у адпаведнасці з заканадаўствам;

пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі на падставе сумы балаў, набраных імі на ўступных іспытах;

пры прыёме для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў на падставе праверкі іх здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва.

114. Пры наяўнасці вакантных месцаў пасля залічэння асоб, пералічаных ў частцы чацвёртай пункта 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях-інтэрнатах астатнія асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, залічваюцца ў гэтыя гімназіі-інтэрнаты па конкурсу ў адпаведнасці з заканадаўствам.

115. Пры наяўнасці вакантных месцаў пасля залічэння асоб, названых ў частцы другой пункта 87 дадзенага Палажэння, для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, установах вышэйшай адукацыі астатнія асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, залічваюцца ў гэтыя ліцэі, установы вышэйшай адукацыі па конкурсу.

Пры роўнай колькасці балаў, набраных на ўступных іспытах пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, на вакантныя месцы у гэтых ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі залічваюцца асобы, пералічаныя ў частцы трэцяй пункта 87 дадзенага Палажэння.

116. Кіраўнік установы адукацыі, прыём асоб у якую для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсу, выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў установы адукацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.

117. На падставе рашэння прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі, прыём для атрымання адпаведнай адукацыі ў якую ажыццяўляецца па конкурсу, кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у лік вучняў у наступныя тэрміны:

не пазней за 12 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў, а таксама ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія»;

не пазней за 25 чэрвеня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме ў Х клас гэтых гімназій;

не пазней за 25 жніўня ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гэтых гімназій;

не пазней за 25 жніўня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ і ХІ класы гэтых гімназій;

не пазней за 25 жніўня ў год прыёму пры прыёме ў Х клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў;

не пазней за 25 чэрвеня ў год прыёму пры прыёме ў Х клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй»;

не пазней за 25 жніўня ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў ХІ клас гэтых ліцэяў;

не пазней за 25 жніўня ў год стварэння ліцэяў шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй» пры прыёме на свабодныя месцы ў ХІ клас гэтых ліцэяў, а таксама ў год прыёму на свабодныя месцы ў ХІ клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

не пазней за 25 жніўня года прыёму пры прыёме ў І (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме ў Х клас сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў ІІ (VІ) – ІХ класы базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў і пры прыёме на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.

118. У трохдзённы тэрмін рашэнне аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў адпаведнай установы адукацыі даводзіцца да ведама гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) шляхам размяшчэння загаду аб прыёме (залічэнні) на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі або на дошцы аб’яў.

119. Іншыя асаблівасці прыёму (залічэння) асоб ва ўстановы адукацыі для атрымання адпаведнай адукацыі вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.