Тыдзень роднай мовы
У ДУА "Камарынская сярэдняя школа iмя П. I. Шпетнага" праходзiць Тыдзень роднай мовы. Гэта выдатная магчымасць пачуць мілагучную беларускую мову, прачытаць любімыя вершы і даведацца больш пра нашу культуру!
У рамках тыдня навучэнцы прынялі ўдзел у конкурсах вершаў, моўных гульнях, віктарынах па творах беларускіх пісьменнікаў і выставе малюнкаў. Мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і развіццё цікавасці да нацыянальнай культуры. Вучні паказалі высокі ўзровень ведаў і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Телефоны: 8 (02344) 39208, 8 (02344) 38623, 8 (02344) 38624
Email: komarinssh@otdelbragin.by