Чароўная казка
Штогод, напярэдадні каляд і навагодніх святаў ў нашай краіне, ужо па добрай традыцыі, адбываецца рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці".
Не стаіць у баку ад гэтага знакавага мерапрыемства і ДУА "Камарынская СШ імя П.І.Шпетнага". Пачатку акцыі заўжды папярэднічае карпатлівая праца ўсіх: і педагогаў, і бацькоў, і, канечне, вучняў. Словам, кожнага, у сілу сваіх магчымасцей і здольнасцяў! Не сакрэт, што Новы год і Каляды - пара казак і чароўнасці і, каб гэта адчуванне было яшчэ большым і яркім, у Камарынскай школе ў гэтыя пераднавагоднія дні быў аб'яўлены конкурс на лепшую калядна-навагоднюю кампазіцыю, у якой узялі ўдзел рабяты з усіх класаў, а таксама і іх бацькі. Атрымалася вельмі ўдала! Вынік сваёй творчай працы рабяты могуць назіраць у вялікай навагодняй кампазіцыі-выставе "Навагодняя казка", што паслужыла выдатным пачаткам акцыі "Нашы дзеці".
І цяпер кожны, хто ў гэты час наведвае Камарынскую школу, хоць на кароткі міг акунаецца ў чароўны і дзівосны свет мрой казак Каляд і Новага году!⛄☃️☃️☃️☃️☃️☃️☃️
Телефоны: 8 (02344) 39208, 8 (02344) 38623, 8 (02344) 38624
Email: komarinssh@otdelbragin.by